Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-ясеў-воўк

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Ясеў воўк

Паглядзеў кіно
Дый зноўку
Ясь шкадуе
Ў лесе воўка.
Не, няпраўда,
Ён – не злыдзень,
Ён галодны
Цэлы тыдзень.
Без нары ён,
Без бярлогі,
Яго кормяць,
Кажуць, ногі.
Эх, забег бы
Ён да Яся –
Мама смажыць
Бульбу з мясам.

Падобныя старонкі

  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-ясеў-воўк.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki