Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Спавядацца бяжым да прыроды...

Спавядацца бяжым да прыроды,
Ачышчацца бяжым ад маны.
Мы апошнія з нашага роду,
Каму сняцца

вясковыя сны.


Каго мучыць няўтольная смага
Па водару сонечных хат!
Мы з табой пералётныя птахі,
Якім

не вярнуцца назад.


Нам паліць з успамінаў цяпельца,
Нам да скону ўспамінамі жыць:
Тым азерцам,

што плешчацца ў сэрцы,

Той рачулкай,

што з сэрца бяжыць…

Падобныя старонкі

  • зімовы-начлег
  • крыштальны-звон-бяроз
  • чалавек-і-прырода
  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • беражыце-прыроду
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki