~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Спавядацца бяжым да прыроды... &keywords = прырода &abstract = Чытаць верш "Спавядацца бяжым да прыроды..." Алеся Пісьмянкова &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Спавядацца бяжым да прыроды... ====== Спавядацца бяжым да прыроды,\\ Ачышчацца бяжым ад маны.\\ Мы апошнія з нашага роду,\\ Каму сняцца вясковыя сны. \\ Каго мучыць няўтольная смага\\ Па водару сонечных хат!\\ Мы з табой пералётныя птахі,\\ Якім не вярнуцца назад. \\ Нам паліць з успамінаў цяпельца,\\ Нам да скону ўспамінамі жыць:\\ Тым азерцам, што плешчацца ў сэрцы, Той рачулкай, што з сэрца бяжыць...\\ \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>зімовы-начлег]] * [[ibdc.ped>крыштальны-звон-бяроз]] * [[ibdc.ped>чалавек-і-прырода]] * [[творы/якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям]] * [[ibdc.ped>беражыце-прыроду]]