~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Роднае &keywords = роднае &abstract = Чытаць верш "Роднае" Алеся Пісьмянкова &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Роднае ====== Над вёскай дымок гаркавы.\\ Размова касы з атавай.\\ \\ У дом пад крылом бусліным\\ Жанчыны ідуць на радзіны.\\ \\ Расчулены бацька надзіва —\\ Сын нарадзіўся. Радзіміч.\\ \\ Маці трывожыцца: «Сыне...»\\ Вочы ў сына — сінія.\\ \\ ...Радзіны.\\ Радзіміч.\\ Радзіма. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі]]