~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Рабіна над вірам &keywords = рабіна &abstract = Чытаць верш Алеся Пісьмянква "Рабіна над вірам" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Рабіна над вірам ====== Малюнак знаёмы,\\ Балючы і шчыры:\\ Рабіна на строме,\\ Рабіна над вірам.\\ \\ Застыла ў здранцвенні\\ Ўдавою пакорнай\\ У яркім адзенні\\ Над безданню чорнай.\\ \\ Адкуль столькі гора\\ У бабіным леце,\\ З сівога фальклору\\ Ці з новых трагедый?\\ \\ У стылым блакіце\\ Зноў журыцца вырай...\\ Спыніце, спыніце\\ Рабіну над вірам! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>прыгажуня-рабіна]] * [[творы/рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-пасадзіце-рабінку]] * [[ibdc.ped>рабіна-4869]] * [[ibdc.ped>рабінка]] * [[творы/яўген-крупенька/яўген-крупенька-рабінка]]