Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-продкі

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Продкі

Калі марнею ад нягод
І сэрцу цесна,
Я ўспамінаю радавод
І продкаў песні.

Яны ідуць за годам год
З мячом і плугам.
О, мой нязводны род,
Ён моцны духам!

Імёны памяць берагла.
Вяла праз церні,
Каб я не сеяў зла,
А толькі – зерне.

Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Падобныя старонкі

  • геніяльны-продак
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мы-беларусы
  • еўдакія-лось/еўдакія-лось-продкі
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki