~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Продкі &keywords = Пісьмянкоў, продкі &abstract = Чытаць верш Алеся Пісьмянкова "Продкі" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Продкі ====== Калі марнею ад нягод\\ І сэрцу цесна,\\ Я ўспамінаю радавод\\ І продкаў песні.\\ \\ Яны ідуць за годам год\\ З мячом і плугам.\\ О, мой нязводны род,\\ Ён моцны духам!\\ \\ Імёны памяць берагла.\\ Вяла праз церні,\\ Каб я не сеяў зла,\\ А толькі – зерне.\\ \\ Да іх іду я зноў і зноў,\\ Ім веру свята.\\ Таму й вяду сваіх сыноў\\ Да іх на раду. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>геніяльны-продак]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мы-беларусы]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-продкі]]