~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Прабачэнне &keywords = прабачэнне &abstract = Чытаць верш "Прабачэнне" Алеся Пісьмянкова &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Прабачэнне ====== Гэта там было... даўно...\\ Думаў, што забылася.\\ Кінуў снежкай у вакно,\\ І яно разбілася.\\ \\ Выбачай мне, выбачай,\\ Успамін мой журыцца.\\ І вядзе яго адчай\\ Па знаёмай вуліцы.\\ \\ Ля твайго стаіць жытла\\ Ён да самай раніцы:\\ Ты ж параніцца магла,\\ Ты ж магла параніцца... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]]