~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — О, як мне доўга трэба жыць... &keywords = жыві &abstract = Верш Алеся Пісьмянкова "О, як мне доўга трэба жыць..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — О, як мне доўга трэба жыць... ====== О, як мне доўга трэба жыць,\\ Каб аддаць табе адплату\\ За ўсе густыя снегапады,\\ За ўсе духмяныя дажджы.\\ За рэчак быстрых сіняву\\ І за дубоў зялёных веча.\\ За кожны дзень, за кожны вечар,\\ За тое шчасце, што жыву.\\ \\ Мая маленькая зямля –\\ Ўся ў палыне і медуніцы.\\ З тваіх крыніц мне не напіцца,\\ Хоць буду піць і спакваля.\\ Жыві ж, жыві! Плыві між зор!\\ І чуюць хай на ўсіх планетах,\\ Як пахнуць кветкі і ранеты\\ У нашых вёсках ля азёр. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]]