~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Нішто душу мне так не лечыць... &keywords = род, душу, лечыць &abstract = Верш Алеся Пісьмянкова "Нішто душу мне так не лечыць..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Нішто душу мне так не лечыць... ====== Нішто душу мне так не лечыць,\\ Як стрэча гэтая з сялом,\\ Калі наш род шыракаплечы\\ Збярэцца разам за сталом.\\ Жытнёвы род не фарысеіў –\\ Ён жыў на свеце недарма:\\ Зямлю араў, І жыта сеяў, І ў рукапашных паміраў. Вайною біты – не забіты, Пускаў глыбока карані,\\ Каб зноў пасеяць жыта –\\ Жыццё ад смерці засланіць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]]