Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-пісьмянкоў:алесь-пісьмянкоў-мы-з-братам

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Пісьмянкоў — Мы з братам

Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.

– Я купіў бы ёй свісток!
– Я адвозіў бы ў садок!
– Я аддаў бы шакалад!
– Шакалад? – здзівіўся брат.

– Ты дасі… Цукеркаед…
– А ты б даў веласіпед?
Не на жарты – вой-вой-вой! –
Паміж намі ўсчаўся бой.

Брат – герой, і я – герой,
Брат гарой, і я гарой!
– Што за бойка, што за драма? –
Супыніў нас голас мамы.

Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.

Падобныя старонкі

  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі
  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сястра
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне
  • алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае
творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-мы-з-братам.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki