~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Мы з братам &keywords = братам, сястра, шакалад, білі, любілі, бой, герой, гарой &abstract = Верш Алеся Пісьмянкова "Мы з братам" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Мы з братам ====== Каб у нас была сястра,\\ Мы б яе не білі,\\ Каб у нас была сястра,\\ Мы б яе любілі.\\ \\ – Я купіў бы ёй свісток!\\ – Я адвозіў бы ў садок!\\ – Я аддаў бы шакалад!\\ – Шакалад? – здзівіўся брат.\\ \\ – Ты дасі… Цукеркаед…\\ – А ты б даў веласіпед?\\ Не на жарты – вой-вой-вой! –\\ Паміж намі ўсчаўся бой.\\ \\ Брат – герой, і я – герой,\\ Брат гарой, і я гарой!\\ – Што за бойка, што за драма? –\\ Супыніў нас голас мамы.\\ \\ Каб у нас была сястра,\\ Мы б яе не білі,\\ Каб у нас была сястра,\\ Мы б яе любілі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-сястра]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]]