~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Мы — беларусы &keywords = продак &abstract = Чытаць верш Алеся Пісьмянкова "Мы — беларусы" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Мы — беларусы ====== А мы з братам беларусы,\\ Любім край свой родны.\\ Кажуць, продак быў наш русы,\\ Мужны і лагодны.\\ Быў ён сейбіт і араты,\\ Выстаяў у сечах.\\ Радавод складаем з татам\\ Мы амаль штовечар.\\ Пра яго пісаў Купала,\\ Калі зваў змагацца,\\ Продак наш зрабіў нямала,\\ Каб людзьмі нам звацца.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/еўдакія-лось/еўдакія-лось-продкі]] * [[ibdc.ped>геніяльны-продак]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]]