~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Мой сад у снезе па калена... &keywords = Алена, Пісьмянкоў &abstract = Чытаць верш "Мой сад у снезе па калена..." Алеся Пісьмянкова &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Мой сад у снезе па калена... ====== Мой сад у снезе па калена\\ Азяб у золь і снегапад...\\ Табе не холадна, Алена?\\ Табе не холадна, Алена?\\ Табе не хочацца назад?\\ \\ Мой сад зусім не салаўіны –\\ У ім ахрыплыя вятры.\\ У ім рабіна ды каліна,\\ У ім рабіна ды каліна –\\ Вось і усе яго дары.\\ \\ Мой сад пусцее без дагляду.\\ Яго сячэ калючы град.\\ Ён замаркоціўся без свята...\\ Ён замаркоціўся без свята...\\ Табе не хочацца назад?\\ \\ Мой сад у снезе па калена.\\ Над ім і золь, і снегапад...\\ Табе не холадна, Алена?\\ Табе не боязна, Алена?\\ Табе не хочацца назад? ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]]