~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Крыху акрыяўшы ад страты... &keywords = якая, бывала &abstract = Чытаць верш Алеся Пісьмянкова "Крыху акрыяўшы ад страты..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Крыху акрыяўшы ад страты... ====== Крыху акрыяўшы ад страты,\\ Спазнаўшы сіроцкае ліха,\\ У мройлівы час лістапада\\ Сумую на станцыі ціхай.\\ \\ Да горкай прыпаўшы таполі,\\ Зноў слухаю вецер панылы.\\ Якая пакутная доля,\\ Якая цяжкая бяскрыласць!\\ \\ I як сіратліва навокал!\\ Як вусцішна ў лесе і ў полі!\\ Мне тут яшчэ так адзінока\\ Не бывала ніколі.\\ \\ Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-вяртанне]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]]