~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Зайцаў хлеб &keywords = зай, хлеб, заечы &abstract = Верш Алеся Пісьмянкова "Зайцаў хлеб" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Зайцаў хлеб ====== У ляску-бярэзніку\\ зай жыве гарэзлівы.\\ Зай вясёлы, зай вушасты,\\ з татам бачыцца ён часта.\\ \\ І заўсёды пры сустрэчы\\ ён дае нам хлеб заечы.\\ Хлеб заечы, хлеб не з крамы,\\ Самы-самы, самы-самы.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вытаптаны-хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб]] * [[ibdc.ped>хлеб-для-партызанаў]] * [[ibdc.ped>хлеб-3612]] * [[творы/янка-брыль/янка-брыль-сірочы-хлеб]]