~~META: title = Алесь Пісьмянкоў — Вяртанне &keywords = вяртанне &abstract = Чытаць верш "Вяртанне" Алеся Пісьмянкова &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Пісьмянкоў — Вяртанне ====== Радзіннага, знаёмага, Не вытруцілі з нас:\\ Аерам пахне Сёмуха І яблыкамі – Спас. Славянскае, урачыстае, Ўзнімаецца з глыбінь,\\ Нібы малітва чыстая,\\ Што ўспомніў блудны сын.\\ І даўняе, знаёмае, Вяртаецца ў мой сказ:\\ Аерам пахне Сёмуха, І яблыкамі – Спас. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-балада-роду]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-продкі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-роднае]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-я-venі-vіdі-vісі]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-спавядацца-бяжым-да-пры]]