Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-петрашкевіч:коратка-аб-творчасці-алеся-петрашкевіча

Гэта старая версія дакумента!


Коратка аб творчасці Алеся Петрашкевіча

Алесь Петрашкевіч — старэйшы з драматургаў сучаснай беларускай літаратуры, аўтар вядомых п'ес «Трывога», «Соль», «Укралі кодэкс», «Злыдзень», «Мост упоперак ракі», «Куды ноч, туды сон», "Напісанае застаецца", "Прарок для Айчыны", «Меч Рагвалода», «Воля на крыжы» і іншых. Вызначальная рыса творчага стылю пісьменніка — палемічнасць, вострая праблемнасць твораў. Аўтар — прыхільнік адкрытага выказвання, ён заўсёды ўпэўнена адстойвае сваю пазіцыю. Менавіта дзякуючы вострай публіцыстычнасці, праблемнасці яго творы маюць поспех у гледача. Алесь Петрашкевіч — драматург, які чуйна рэагуе на канфліктныя сітуацыі не толькі сучаснага жыцця, але і гістарычнага мінулага.
Адметнасць творчай манеры Алеся Петрашкевіча — яго цікавасць да самых надзённых сучасных праблем. Адказы на некаторыя вострыя праблемы сучаснасці ён шукае ў гістарычным мінулым Беларусі. Асноўнае, што непакоіць аўтара, — лёс беларускай нацыі, пытанне, быць ці не быць Беларусі ў будучыні. I адказ, які вынікае з твораў драматурга на гістарычную тэматыку, адназначны. Не можа знікнуць, бясследна растварыцца народ, які мае такую гісторыю і такіх герояў, як Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Ефрасіння Полацкая, Янка Купала і інш. Гарачы патрыятызм, гатоўнасць «да канца абараняць сваю Бацькаўшчыну, ідэалы свайго народа — волю, чалавечую годнасць і незалежнасць» характарызуюць і самога драматурга, і яго герояў.
Беларуская гісторыя, даўняя і больш блізкая па часе, тоіць у сабе шмат загадак, якія і спрабуюць высветліць многія таленавітыя мастакі слова. Пры напісанні твора гістарычнай тэматыкі пісьменнік можа сутыкнуцца з радам цяжкасцей. Па-першае, можа зусім не быць альбо не хапаць фактычнага матэрыялу (асабліва калі гутарка ідзе пра падзеі даўняй мінуўшчыны). Па-другое, кожны пісьменнік жадае, каб яго твор адпавядаў праўдзе жыцця, а гэта зусім няпроста ў дачыненні твора на гістарычную тэму. Па-трэцяе, у любым творы адлюстраванне падзей падпарадкуецца пэўнай ідэі, канцэпцыі. У любым з гэтых выпадкаў аўтар свядома ідзе на пэўны літаратурны вымысел. Гэта, наогул, адзін з важных прынцыпаў любога гістарычнага твора: не адыходзіць далёка ад гістарычнага факта, гістарычнай праўды і спалучаць яе з мастацкім вымыслам, які дапускаецца для абвастрэння канфлікту, узмацнення ідэі, калі аўтар дадумвае тое, што не адбылося, але магло б адбыцца.

Падобныя старонкі

  • алесь-петрашкевіч/алесь-петрашкевіч-гора-і-слава-русь-кіеў
  • алесь-петрашкевіч/алесь-петрашкевіч-напісанае-застаецца
  • алесь-петрашкевіч/алесь-петрашкевіч-прарок-для-айчыны
творы/алесь-петрашкевіч/коратка-аб-творчасці-алеся-петрашкевіча.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki