творы:алесь-камароўскі:алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка
Гэта старая версія дакумента!
Алесь Камароўскі — Чарнобыльская калыханка
– Мама, мама,
Там, у зоне,
Засталася лялька Галя..
– Спаць, дачушка,
Трэба сёння…
Ёсць жа лялька ў нас
Другая…
– Мама,
Ёй адной там
Страшна,
Яна просіцца,
Сумуе…
– Спі, дачушка…
Лялька наша
Хату сёння
Там вартуе…
– Ну а заўтра?
Заўтра, мама?
Яна прыйдзе к нам
На святы?
– Не, дачушка,
Бо таксама
Не пакіне нашай хаты.
Маме ў вочы
Горкай солі
Сыпнуў
Успамін аб зоне…
Без любімай лялькі
Сёння
Не заснуць
Маленькай Соні…
Падобныя старонкі
- пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным
- іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі
- мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля
- алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986
- артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля
творы/алесь-камароўскі/алесь-камароўскі-чарнобыльская-калыханка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1