~~META: title = Алесь Камароўскі — Чарнобыльская калыханка &keywords = мама, лялька, дачушка, заўтра, зоне &abstract = Чытаць верш Алеся Камароўскага "Чарнобыльская калыханка" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Камароўскі — Чарнобыльская калыханка ====== – Мама, мама,\\ Там, у зоне,\\ Засталася лялька Галя..\\ – Спаць, дачушка,\\ Трэба сёння...\\ Ёсць жа лялька ў нас\\ Другая...\\ \\ – Мама,\\ Ёй адной там\\ Страшна,\\ Яна просіцца,\\ Сумуе...\\ – Спі, дачушка...\\ Лялька наша\\ Хату сёння\\ Там вартуе...\\ \\ – Ну а заўтра?\\ Заўтра, мама?\\ Яна прыйдзе к нам\\ На святы?\\ – Не, дачушка,\\ Бо таксама\\ Не пакіне нашай хаты.\\ \\ Маме ў вочы\\ Горкай солі\\ Сыпнуў\\ Успамін аб зоне...\\ Без любімай лялькі\\ Сёння\\ Не заснуць\\ Маленькай Соні... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]]