~~META: title = Алесь Звонак — Час &keywords = час &abstract = Чытаць санет Алеся Звонака "Час" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Час ====== Даруй мне, час, за слоў просталінейнасць,\\ На ўяўнай злосці шал не наракай!\\ Не, выгінастай рыссю духу ленасць\\ Мяне не цікавала спадцішка!\\ \\ Я ведаю: і рух жыцця, і тленнасць –\\ Усё ў тваіх упэўненых руках.\\ Ты нас вучыў не прыгінаць каленяў,\\ Калі прыйшлося ў поцемках блукаць.\\ \\ Табе я з дзён маленства падначален,\\ I вось па бурным рэчышчы плыву\\ Да самага канечнага прычалу.\\ \\ Але і там цябе я пазаву\\ Сказаць: хоць нас на вернасць не вянчалі,\\ Я сувязей з табой не разарву! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]