~~META: title = Алесь Звонак — Хараство &keywords = Звонак, хараство &abstract = Чытаць верш Алеся Звонака "Хараство" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Хараство ====== Блакітнай хвалі несціханы бег\\ На берагі ў смарагдавай аправе...\\ О Нарач! Сэрца я прынёс табе,\\ Валодаць ім — тваё сягоння права!\\ \\ Па-над абрывам схіленай вярбе\\ Штось шэпчуць сарамлівыя купавы,\\ Вяслом кранае воблака грабец,\\ Глядзі: кране і сонца неўзабаве!\\ \\ Я ўпершыню вітаюся з табой,\\ Я першы раз красы твае прыгубіў,\\ Суняўшы сэрца гулкі перабой!\\ \\ І я дзіўлюся, як у вечным шлюбе\\ Пясчаных берагоў сухія губы\\ Цалуе хваляў ранішні прыбой...\\ \\ 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]