~~META: title = Алесь Звонак — Радзіма &keywords = Звонак, радзіма &abstract = Чытаць санетны трыпціх Алеся Звонака "Радзіма" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Радзіма ====== 1 У світцы шэрай крочыць Лістапад...\\ Хоць і даўно ні лісціка на голлі,\\ А востра пахне яблыкамі сад\\ I збажыной прытомленае поле.\\ \\ Зямля мая! Асенні далягляд —\\ Туманаў пена ў неба у прыполе,\\ Міраж дарог, задумны шэпт прысад\\ І жаўталісце бронзавае доле...\\ \\ Цябе вачыма абягу угрунь,\\ Суздром здзіўленнем шчасным анямелы:\\ Дажджы вось толькі глуха прашумелі\\ \\ I праступіла ізумрудам рунь...\\ Здаецца, тонкі колер акварэлі\\ Паклаў мастак на палатняны грунт. 2 Якая веліч! Праз імжысты дым\\ Акрэсліць можа зрок абрысы даляў.\\ Напружанняў высокіх правады\\ Гудуць, як басавітыя цымбалы.\\ \\ А пад скупым праменнем гарады\\ Высвечваюць высотныя кварталы,\\ I галасы жыцця на ўсе лады\\ Гучаць на доўгай і кароткай хвалі.\\ \\ Я пазнаю, Радзіма, голас твой,\\ А ў ім высокай ноты урачыстасць,\\ А ў ім узлёт намераў самых чыстых\\ \\ У спалучэпні з яснай прастатой!\\ Высокі подзвіг твой, як сказ вячысты,\\ Увойдзе ў строй легендаю жывой! 3 Суровы век паклаў, хоць не знарок,\\ Маршчынкі часу на тваім абліччы,\\ А ўжо расце твой малады народ,\\ Той, што на подзвіг новы мужных кліча;\\ \\ Той, што ў нязнаны свет кіруе зрок\\ Праз частаколы формул таямнічых,\\ Той, што праклаў у бездань першы крок,\\ Ступіўшы першым смела ў век касмічны!\\ \\ Твой дух, Радзіма, ў ім заўжды жыве,\\ Дух працы, дух стваральнага гарэння,\\ Што, ідучы праз безліч пакаленняў,\\ \\ Сам не паддасца старасці павек,\\ Бо рыцар твой і збраяносец верны\\ Завецца простым імем Чалавек!\\ \\ 1972 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]]