Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-мудрасць

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Звонак — Мудрасць

З гадамі мы да дзей сваіх стражэй.
Да мудрасці нялёгкая дарога.
Той яснасць вока й думкі зберажэ,
Каму ў жыцці зазнаць прыпала многа.

Перад абліччам праўды не салжэ
Агнём загартаваны розум строгі.
Таму і дня святло мне даражэй,
Чым першай квадры водбліск срэбрарогі.

У ясны дзень ступіў на ганак твой,
Хаця пяскамі, каменем, жарствой
Мае ў дарозе доўгай ногі збіты.

Не клянучы цяжкое рамяство,
Тваіх крупінак зыркіх хараство
Прыберагу, як дарагі здабытак!

1956

Падобныя старонкі

  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • вянок-санетаў
творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мудрасць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki