~~META: title = Алесь Звонак — Мудрасць &keywords = гадамі, многа &abstract = Чытаць санет Алеся Звонака "Мудрасць" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Мудрасць ====== З гадамі мы да дзей сваіх стражэй.\\ Да мудрасці нялёгкая дарога.\\ Той яснасць вока й думкі зберажэ,\\ Каму ў жыцці зазнаць прыпала многа.\\ \\ Перад абліччам праўды не салжэ\\ Агнём загартаваны розум строгі.\\ Таму і дня святло мне даражэй,\\ Чым першай квадры водбліск срэбрарогі.\\ \\ У ясны дзень ступіў на ганак твой,\\ Хаця пяскамі, каменем, жарствой\\ Мае ў дарозе доўгай ногі збіты.\\ \\ Не клянучы цяжкое рамяство,\\ Тваіх крупінак зыркіх хараство\\ Прыберагу, як дарагі здабытак!\\ \\ 1956 ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]]