~~META: title = Алесь Звонак — Мой сад &keywords = Звонак, сад &abstract = Чытаць верш "Мой сад" Алеся Звонака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Мой сад ====== Я сад вырошчваў дваццаць пяць гадоў,\\ Я дрэўцу кожнаму быў сябрам-панібратам.\\ Піў чэрвеньскіх туманаў сырадой\\ I постаці ствалінак тонкіх кратаў.\\ \\ Расінка-кропля кожная была\\ Цудоўным дарам ад Пазнання Дрэва,\\ Дабра жывінкай, а не ядам Зла,\\ Слязінкай чыстай Непарочнай Дзевы,\\ \\ Чый вобразу увасоблены у плоць,\\ Жыве, як памяць сэрца, і дагэтуль.\\ Я ж прагу помсты, крыўду, боль і злосць\\ Змяняў на долю прыкрую паэта.\\ \\ Цяпер збіраю райскія плады,\\ Каб мог адорваць тых, хто іх не мае.\\ Хай д'ябал-змей спакусы і брыды\\ Хапае душы тых, хто гнаны з рая.\\ \\ Я багаборству болей не служу,\\ Хоць дух нявер'я спадцішка цікуе.\\ Адно скажу — не перайду мяжу,\\ Дзе з царствам божым д'яблава мяжуе.\\ \\ Мой сад жыве. А разам з ім і я,\\ Хоць пад карой кладзецца круг чарговы\\ І доля ў нас у кожнага свая, —\\ Фінал адзін. І ён зусім не новы.\\ \\ 1993 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-асеннія-скрыпкі]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-дагарэла-зара-ў-небакраі]]