~~META: title = Алесь Звонак — Мелодыя &keywords = Звонак, мелодыя &abstract = Чытаць верш "Мелодыя" Алеся Звонака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Мелодыя ====== Свет гукаў трапяткіх, непадуладны,\\ Як многім іншым, ты і мне, на жаль,\\ Хоць слых, тваёй мелодыяй суладнай\\ Апанаваны, рвецца ўвысь і ўдаль!\\ \\ Хай не будзіў я рухам пальцаў прагных\\ Ні рэха бур на ўздыме стромых скал,\\ Ні светлай тайны мрояў даляглядных,\\ Ні бірузовы ўсплёск гуллівых хваль,—\\ \\ Затое сэрцам, нерва кожнай ніццю,\\ Усёй няўтольнай сілай пачуцця,\\ Праз шэпт былінак, грукат навальніцы,\\ \\ Праз пошум ветру, шолахі трысця\\ Я слухаў голас твой, прыпаўшы ніцма,\\ Мелодыя Радзімы і жыцця!\\ \\ 1968-1970 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-дагарэла-зара-ў-небакраі]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мой-сад]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]]