~~META: title = Алесь Звонак — Курапаты &keywords = Звонак, Курапаты &abstract = Чытаць верш "Курапаты" Алеся Звонака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Курапаты ====== Капай глыбей, капай смялей, лапата,\\ Дакопвай жудасць праўды да канца!\\ Што можа быць страшней за Курапаты,\\ Страшней, чым кроў і попел Трасцянца?!\\ \\ Тут свой свайму, зямляк ці брат сабрату\\ Не шкадаваў смяротнага свінца.\\ У рукі ўклаў ім "геній" канапаты\\ Сякеру ката, а не штых байца!\\ \\ Мінуўшчыны нямазанае кола,\\ На павароце часу не рыпі!\\ Не дай наш боль чыноўнае назоле\\ У папяровым моры утапіць.\\ \\ Галовы моўчкі пасхіляйма долу,—\\ На нас глядзяць з дакорам чарапы! \\ 1991 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-ахвяры]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вечная-памяць]] * [[творы/максім-танк/максім-танк-курапаты]] * [[творы/васіль-быкаў/васіль-быкаў-жоўты-пясочак]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-курапаты]]