Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-звонак:алесь-звонак-дзе-пройдзе-маладосць

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Звонак — Дзе пройдзе маладосць

Далёкі бераг пеністага мора,
З шырынь паўночных сцюжныя вятры,
Кладзе вялікай ночы шэры морак
Сваю далонь на белыя шатры.

А там,

дзе даль пазёмкаю дыміцца,

Губляючы уласныя сляды,
Блукае маладая аляніца,
Адбіўшыся ад роднай чарады.

Пільнуе курапатку зыркі собаль
Ды песняй цішыні звіняць снягі,
На след заечы важнаю асобай
Ідзе пясец,

звужаючы кругі.


Успалыхне залётная камета,
На міг праклаўшы ў небе срэбны шрам,
I ловіць зрок,

як добрую прыкмету,

Яе ў дарозе к новым берагам.

Дарма вятроў раптоўныя набегі
Да нас склікалі ліха і бяду,
Спынялі сон кароткага начлегу,
Ды не спынілі мужнасці хаду.

Як старадаўніх дзён землепраходцы,
Мы пракладалі ў белых пустках шлях,
Бо там, дзе пройдуць ногі маладосці,
Дыхне жыццём і мёртвая зямля!

1954

Падобныя старонкі

  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-маладыя-гады
  • алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз
  • алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма
  • алесь-звонак/алесь-звонак-мой-сад
  • алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты
творы/алесь-звонак/алесь-звонак-дзе-пройдзе-маладосць.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki