~~META: title = Алесь Звонак — Дзе пройдзе маладосць &keywords = Звонак, маладосць &abstract = Чытаць верш "Дзе пройдзе маладосць" Алеся Звонака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Дзе пройдзе маладосць ====== Далёкі бераг пеністага мора,\\ З шырынь паўночных сцюжныя вятры,\\ Кладзе вялікай ночы шэры морак\\ Сваю далонь на белыя шатры.\\ \\ А там, дзе даль пазёмкаю дыміцца, Губляючы уласныя сляды,\\ Блукае маладая аляніца,\\ Адбіўшыся ад роднай чарады.\\ \\ Пільнуе курапатку зыркі собаль\\ Ды песняй цішыні звіняць снягі,\\ На след заечы важнаю асобай\\ Ідзе пясец, звужаючы кругі. \\ Успалыхне залётная камета,\\ На міг праклаўшы ў небе срэбны шрам,\\ I ловіць зрок, як добрую прыкмету, Яе ў дарозе к новым берагам.\\ \\ Дарма вятроў раптоўныя набегі\\ Да нас склікалі ліха і бяду,\\ Спынялі сон кароткага начлегу,\\ Ды не спынілі мужнасці хаду.\\ \\ Як старадаўніх дзён землепраходцы,\\ Мы пракладалі ў белых пустках шлях,\\ Бо там, дзе пройдуць ногі маладосці,\\ Дыхне жыццём і мёртвая зямля!\\ \\ 1954 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-маладыя-гады]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мой-сад]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]]