~~META: title = Алесь Звонак — Гарбуз &keywords = Звонак, гарбуз &abstract = Чытаць верш "Гарбуз" Алеся Звонака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Гарбуз ====== Здараецца ж такое: на гародзе\\ Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!\\ Прыгожы, круглы, важкі — дзіва, й годзе! —\\ Нібыта не гарбуз, а важны туз!\\ \\ Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе\\ На землякоў, нібы на чарвякоў: —\\ Вы — драбяза, ды пры такой пародзе\\ Вас не адрозніш нават ад гуркоў!\\ \\ Так выхваляўся ён, так надзімаўся —\\ Чуваць было, бадай, за тры вярсты!\\ Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся\\ I лопнуў, нібы выстрал халасты.\\ \\ Выснова гэткая: калі зазнаўся —\\ То сам, як той гарбуз, нутром пусты! Аналіз верша: 1. Гарбуз быў вялікі, прыгожы, круглы. Сярод іншых насельнікаў агарода ён вызначаўся і памерам, і паводзінамі. Гарбуз высмейваў усіх насельнікаў агарода, кпіў з іх, лічыў сябе лепшым і адметным за ўсіх.\\ 2. Гарбузовы пахвальба і ганарыстасць скончыліся для яго «выстралам халастым», ён лопнуў. Гэта і невыпадкова, бо ўнутры ён быў пусты.\\ 3. У вобразе гарбуза Алесь Звонак паказаў чалавека, які прывык выхваляцца, з пагардай ставіцца да іншых. Аўтар высмейвае гарбуз і разам з тым занепакоены, што часта людзі паводзяць сябе недаравальна.\\ 4. У радках: «Выснова гэткая: калі зазнаўся – то сам, як той гарбуз, нутром пусты!» Чалавека, які празмерна ганарыцца нечым, выхваляецца, з пагардай ставіцца да іншых, можна назваць «нутром пусты».\\ 5. Гарбуз параўноўваецца з веліканам, тузом; землякі, нібы чарвякі; лопнуў, нібы выстрал халасты.\\ [[слоўнік/параўнанне|Параўнанні]] дапамагаюць нам уявіць вобраз гарбуза, яго адносіны да іншых. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/санет]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]