~~META: title = Алесь Звонак — Асеннія скрыпкі &keywords = Звонак, скрыпкі &abstract = Чытаць верш "Асеннія скрыпкі" Алеся Звонака &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Асеннія скрыпкі ====== Прамення залочаны смык\\ Асеннія скрыпкі галубіць.\\ I сэрца знямелага крык\\ Не кратае скрухаю губы.\\ \\ Я ў зрэнкі твае зазірну,\\ Усмешку злаўлю незнарокам,\\ I раптам згадаю вясну\\ I вобраз забытай далёкай.\\ \\ Яна не такая, як ты,\\ Яе не паблытаць з другою:\\ I позірк не той яснаты,\\ I сэрца, напэўна, не тое... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-дагарэла-зара-ў-небакраі]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мой-сад]]