~~META: title = Алесь Звонак — Арлан &keywords = Звонак, Арлан &abstract = Чытаць верш Алеся Звонака "Арлан" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Звонак — Арлан ====== Лунаў арлан над сопкай беласнежнай,\\ Дзе сонца, ў вочы блікамі б’ючы,\\ Сляпіла пільны зрок арліны.\\ Яго ўсё вабіў акіян бязмежны,\\ I бліскавіцы грозныя мячы,\\ I дзікія міжгорныя лагчыны.\\ I, ўзняўшыся да краю хмары срэбнай,\\ Ён крылле белае над светам распластаў,\\ Пільнуючы нядбайную здабычу.\\ А дзесьці там, між сланцаватых рэбраў,\\ Ля выемкі бясцэннага пласта\\ За ім сачыў здабытчык-паляўнічы.\\ I грымнуў стрэл. I вось шпарчэй, чым камень, Паў белакрылы на скалу арлан\\ З асколкам неба ў воку ашклянелым...\\ ...I мне знаёма рызыка шуканняў\\ I самародкаў рэдкасны паклад,\\ I ўзлёт увысь, і ў бездань крок нясмелы... Адно нязменна: вечны рух наперад\\ I мараў раззалочаны спічак,\\ I радасць лёту думкі белакрылай...\\ Таму лаўлю жар-птушкі алай пер’е,\\ А сам нашу, пакуль жывы, ў вачах\\ Асколак неба бацькаўшчыны мілай...\\ \\ 1951 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-радзіма]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-гарбуз]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-курапаты]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-дагарэла-зара-ў-небакраі]] * [[творы/алесь-звонак/алесь-звонак-мой-сад]]