Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-жук:алесь-жук-навальніца

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Жук — Навальніца

У сонечнай далечыні, на шырокіх і роўных, як стол, слуцкіх палетках палавела жыта. Ад спякоты пабялелі, вылінялі пяшчотныя і халаднавата-мяккія пялёсткі валошкі на ўзмежках і пры дарогах. Мроілася разагрэтае сонцам паветра. І нібыта цякло да жытнёвага небакраю. А адтуль чорным крылом разгортвалася навальніца. І перад ёю ўсё заціхала, неяк паспешна, быццам захопленае знянацку. Нават паменшалі хвалі на тугаватай роўнядзі калосся. І нідзе ні душы. Толькі светлы палетак і пацямнелая далечыня, як з пясчанага берага глядзіш на цёмнае мора. І нават вёска здалася маленькай, нібы глядзіш на яе з вышыні, з гэтага магутнага чорнага навальнічнага крыла.
У цішыні пачулася, як мякка і глуха ўдарылі па глыбокім цёплым дарожным пыле першыя кроплі. А потым раптоўна, неспадзявана моцна рвануў вецер. І абрынулася на зямлю ўсё разам: і прыцемень, і суцэльная сцяна вады, святло сіняватых маланак, удары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі-маленькі камячок. Бо здавалася, што ты толькі адзін застаўся на ўсім свеце.

Падобныя старонкі

  • іван-мележ/палеская-хроніка-подых-навальніцы-частка
  • навальніцы
  • пімен-панчанка/пімен-панчанка-красавіцкая-навальніца
  • чэрвеньская-навальніца
  • навальніца-на-возеры
творы/алесь-жук/алесь-жук-навальніца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki