~~META: title = Алесь Жук — Навальніца &keywords = глядзіш &abstract = Чытаць апавяданне Алеся Жука "Навальніца" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Жук — Навальніца ====== У сонечнай далечыні, на шырокіх і роўных, як стол, слуцкіх палетках палавела жыта. Ад спякоты пабялелі, вылінялі пяшчотныя і халаднавата-мяккія пялёсткі валошкі на ўзмежках і пры дарогах. Мроілася разагрэтае сонцам паветра. І нібыта цякло да жытнёвага небакраю. А адтуль чорным крылом разгортвалася навальніца. І перад ёю ўсё заціхала, неяк паспешна, быццам захопленае знянацку. Нават паменшалі хвалі на тугаватай роўнядзі калосся. І нідзе ні душы. Толькі светлы палетак і пацямнелая далечыня, як з пясчанага берага глядзіш на цёмнае мора. І нават вёска здалася маленькай, нібы глядзіш на яе з вышыні, з гэтага магутнага чорнага навальнічнага крыла.\\ У цішыні пачулася, як мякка і глуха ўдарылі па глыбокім цёплым дарожным пыле першыя кроплі. А потым раптоўна, неспадзявана моцна рвануў вецер. І абрынулася на зямлю ўсё разам: і прыцемень, і суцэльная сцяна вады, святло сіняватых маланак, удары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі-маленькі камячок. Бо здавалася, што ты толькі адзін застаўся на ўсім свеце. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/іван-мележ/палеская-хроніка-подых-навальніцы-частка]] * [[ibdc.ped>навальніцы]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-красавіцкая-навальніца]] * [[ibdc.ped>чэрвеньская-навальніца]] * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]]