~~META: title = Алесь Гарун — Ідуць гады &keywords = ідуць, гады, свеце, няведама, сонца, вядуць &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Ідуць гады" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Ідуць гады ====== Ідуць сабе гады, ідуць,\\ Бы карагод, бясконца,\\ Што ў небе зорачкі вядуць\\ Ля месяца, ля сонца.\\ Ідуць сабе гады, ідуць –\\ I чалавек за імі.\\ Куды цябе яны вядуць\\ I сцежкамі якімі? «Няведама мне, скуль усё і што я;\\ Няведама мне сама сцежка мая,\\ Няведама мне, і куды я іду.\\ Пытання не маю, ці што там знайду,\\ Не ведаю жыцце, ці шчасце, ці не,\\ Пачалося гэта, браток, не на мне». Ідуць гады, ідуць гады,\\ I з імі ўсё на свеце.\\ Сягоння ты, а йшлі дзяды,\\ А заўтра пойдуць дзеці.\\ Ідуць гады, і ты ідзеш\\ Ўздагонь за імі, з імі.\\ Нашто, скажы мне, ты жывеш\\ I з думкамі якімі? «З аднэю я думкай у свеце жыву,\\ Настаўнікам ўзяўшы і лес і траву,\\ Крыніцы, і кветкі, і цемру, і свет,\\ I месяц, і зоры, і сонца прывет.\\ Прысуджаны шлях свой рабі дарагім,\\ Красуйся на радасць сабе і другім».\\ \\ 1913\\ \\ Крыніца: Гарун А. Выбраныя творы. Уклад., прадм., камент. У Казберука. – Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. – 448 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-жывеш-не-вечна-чалавек]] * [[творы/леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-дзяцінства-пачынаецца-з]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-бяссмерце]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-жыццё]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-казкі-жыцця]]