~~META: title = Алесь Гарун — Януку Купале &keywords = гарун, купала &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Януку Купале" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Януку Купале ====== Хоць прастая і малая\\ "Жалейка" твая,\\ Але надта пекна грае,\\ Як паслухаў я.\\ Грае звонка, стаіць ёмка\\ За свой родны край;\\ Сярод бедаў і пацёмкаў\\ Будзіць, так і знай,\\ Каб ачнулісь, страпянулісь,\\ Кожны стаў брат, друг, −\\ Абярнулісь, аглянулісь\\ На сябе вакруг.\\ Свае мора бяды, гора,\\ Крыві, поту, слёз,\\ Каб звёў кожны дружна, скора,\\ З паніжэння ўскрос.\\ Так спявае, так іграе\\ "Жалейка" твая...\\ Табе "дзякуй" скажа ўсякі,\\ Дык скажу і я!\\ \\ 1908 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа]] * [[творы/янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы]] * [[творы/янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц]]