~~META: title = Алесь Гарун — Юдам &keywords = Гарун, Юдам &abstract = Чытаць верш "Юдам" Алеся Гаруна &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Юдам ====== Да вас, паны, што голасна крычыце\\ Аб прыязні сваёй да «беднага народу»,\\ Што раіце па-ліссяму: «Маўчыце,\\ Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», —\\ Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія,\\ Бо словам вы адны, а справамі — другія. «Багацтва вам»... Няма вам нашай веры!\\ Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла,\\ Галоднаму на прокарм хлеба меры\\ Аднэй не далі вы. I злаялі няміла... Калі для нас жадаеце багацтва,\\ Нашто з бяздольнага здзіраеце апратку?\\ Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва,\\ Дамы пустошачы без ліку, без астатку? «Мы волю вам»... Пракляцце вам і з ёю!\\ Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны?\\ Яна ланцуг над нашаю зямлёю;\\ Астрог на наш народ, спакойны і бязвінны. Не воля гэта! Што нам ні цвярдзіце,\\ Мы вольнымі былі за даўнімі часамі.\\ Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце!\\ Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі. «Мы згоду вам»... Пакіньце ашуканства!\\ Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі,\\ Без звады вам, нашэптаў, падтыканства\\ Нямілы божы свет, не ясны, не шырокі. Не просім вас! Не трэба вашай згоды!\\ Сваё вялікае дзядоўскае багацце\\ Хаваем мы; ад Бога ўсе народы\\ I бацькі аднаго ўсе дзеці—людзі, брацця. Адкуль вы к нам? Чыйго племя і роду?\\ З якіх краёў прыйшлі без праўды і без сэрца?\\ I што вам з нас, ад нашага народу?\\ Чаму так жычыце яму хутчэй памерці? Га! Знаем вас, атручання найміты:\\ Вы — служкі чорныя Яснейшага Мамона*,\\ Вы — мора бруд ля берагу намыты;\\ Без дум і без мазгоў, вы — золата без звона. З усіх бакоў на послугі уціску\\ Чаргою воўчаю з'яўляецесь усюды,\\ Дзе клічуць вас для крыўды, для націску\\ На праўду вечную... Вы... імя вам Іуды! Ідзіце ж проч! Бясплодна ваша трата\\ На ласкі ліссія. Пакіньце слова «брат»!\\ Вы цяжкі сон. Каты... Вы горай ката!\\ Кругом праклятыя, вам бацька, брат — дукат! \\ 1913\\ \\ * Яснейшага Мамона — тут у значэнні «Бога багаццяў» ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-мае-думкі]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-брацця-досыць-цярпець-нам-і-]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-ветру]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы]]