~~META: title = Алесь Гарун — Роднаму краю &keywords = Гарун, край &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Роднаму краю" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Роднаму краю ====== Чаму з маленства, з ураджэнства\\ Ў жыццёвы май\\ Не ўмеў, як маці, шанаваці\\ Цябе, мой край?\\ То ж я з тваёю ключавою\\ Святой вадой\\ Напіўся болю аб нядолі,\\ Бядзе людской.\\ То ж ты, мой хмуры, даў мне пануры\\ I ціхі гнеў,\\ А днём падчасным, так пекным, ясным,\\ Надзею грэў.\\ Твае ж курганы, лясы, паляны,\\ Дубкоў тых шум,\\ Палёў абшары, люд бедны, шары\\ Мне далі дум.\\ А дум тых многа...\\ Не, не ў бога\\ Ты даў мне іх.\\ I ты ж, як маці, наўчыў спяваці\\ Аб думах тых.\\ Я браў, не бачыў і не аддзячыў\\ Табе нічым,\\ Бо счараваны – цябе, укаханы,\\ Не знаў саўсім.\\ Цяпер хоць знаю, дык што ж параю\\ Ад позніх скрух?\\ Ў чужой краіне паволі гіне\\ За дзелам – дух.\\ Вазьмі ж хоць спевы, дум перапевы\\ Лясоў тваіх.\\ З тваёй глебы, з тваёга неба\\ Узяў я іх.\\ \\ 1911 ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>мой-край]] * [[творы/васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня]] * [[ibdc.ped>святло-радзімы]] * [[ibdc.ped>свой-край]] * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-я-спяваю-ты-спявай]]