Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:алесь-гарун:алесь-гарун-першы-снег

Гэта старая версія дакумента!


Алесь Гарун — Першы снег

Легенда


…Адзін раз прыйшлі яны да Прарока і кажуць яму:
«Вучыцель! Глядзі, ідзе першы снег».
А ён выйшаў разам з імі з дому свайго і ўбачыў першы, чысты, белы снег, што ў вялікім чысле мяккімі пухавінкамі падаў з неба і засцілаў зямлю. I казаў ім:
«Глядзіце, вось у мільёнах часцінак спадае ён чысты і белы, без сказы*, як душы дзяўчатак, што з вёсак нашых ідуць у гарады іх; лягусенькі і мяккі, вясёлы, як птушка, у мільёнах часцінак іграе, блішчыць і падае, як тысячы моладзі нашай з мяккай вясёлай душой радасна ўступаюць у жыццё; да нас ляціць ён увесь светлы, без думак, як лепшыя з іх ідуць на ахвяру…
I вот паглядзіце — ужо ходзяць па ім, ужо топчуць нагамі і з граззю мяшаюць, і з брудам нячыстым…
Так топчуць яны і душу дзяўчаці і ціснуць у бруд жыццё моладзі нашай; так чэрняць і жыццё і памяць сваіх — справядлівых!..
I от кажу я вам: колькі разоў я бачыў, як прыходзіць да нас першы снег, столькі разоў вочы мае заліваліся слязамі; і столькі разоў бачыў я, як за першым снегам з ветрам і бурай ішоў другі снег і ўсё нячыстае пакрываў на зямлі; і слёзы радасці цяклі тагды па маім твары.
Дык ідзіце ўсюды і кажыце ўсім, што па першым снягу будзе другі снег!..»

1912

* Без сказы (польск.) — без заганы, бездакорны.

Падобныя старонкі

  • юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам
  • якуб-колас/якуб-колас-першы-снег
  • першы-снег
  • першы-снег-3700
  • казімір-камейша/казімір-камейша-першы-снег
творы/алесь-гарун/алесь-гарун-першы-снег.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki