~~META: title = Алесь Гарун — Паэту &keywords = дзень, горы, разоры, спявай, пакінь, прашу, тагды, праўдзе, гарун &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Паэту" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Паэту ====== Што кажаш мне, паэт, а праўдзе тэй, што будзе?\\ Мне сэрца кроіцца ад крыўды нашых дзён!\\ А бачу добра й сам: ідуць да праўды людзі,\\ Расцець яе жаўнер, і шырыцца загон\\ Марудна, братачка! I покуль сонца ўзыдзе,\\ Дык вочы выесць нам салёная раса,\\ I покуль першы дзень людскога шчасця прыйдзе,\\ Мільёны сэрц праткне га роты злой каса.\\ \\ Пакінь, пакінь спяваць а праўдзе тэй, што ў небе?\\ Яна чужая нам, таемных праўда сіл;\\ Яна не сходзіць к нам ў канечнае патрэбе,\\ Калі пакуты дзень так довег і не міл!\\ \\ Прашу цябе, мой брат, спявай аб нашым горы,\\ Аб тым, што ёсць цяпер і што даўней было,\\ I што на ўсякі твар кладзець, як плуг, разоры,\\ I што ў мільёнах душ разоры правяло.\\ Прашу цябе, спявай аб горы песнь адну ты\\ I наш гаротны лёс рабі яшчэ цяжэй,\\ Тагды, убачыш сам, парвуцца духа путы\\ I будзе ясны дзень да нас тагды бліжэй. \\ \\ Крыніца: Гарун А. Выбраныя творы. Уклад., прадм., камент. У. Казберука. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. – 448 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>пімен-панчанка]] * [[слоўнік/паэт]] * [[творы/янка-купала/эстэтычныя-погляды-янкі-купалы]] * [[ibdc.ped>мясціны-коласа]] * [[творы/янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп]]