~~META: title = Алесь Гарун — Матчын дар &keywords = Гарун, матчын, дар &abstract = Чытаць верш "Матчын дар" Алеся Гаруна &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Матчын дар ====== Як радзіла маці мяне ў цёмну ночку,\\ Дык дала скрыпіцу: «На, іграй, сыночку!\\ Грай сабе на шчасце, грай на добру долю,\\ Грай на век даўгуткі, грай на вольну волю».\\ Помню, дзіцянёткам з тугой я не знаўся,\\ Жыў, як тая птушка, граў і забаўляўся;\\ Дзень мне быў спакойны, ўночы сон бязгрэшны,\\ А цяпер застаўся я навек няўцешны.\\ Ой, чаму ж, матуля, жыцце-скрыпку дала,\\ Як іх шанаваці дый не навучала?\\ Гэта ж падзівіся — я адкрыцца мушу,\\ Што сапсуў скрыпіцу, што згубіў я душу.\\ Здаўна, сівакрыла, шчасця я не маю,\\ Долі я не бачу, радасці не знаю.\\ Граю, праўда! граю... А на сэрцы важка,\\ А у сэрцы больна, аж трываці цяжка.\\ Тыя не прыходзяць песні-весялушкі,\\ Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі.\\ Жаль з нудой заплачуць, глуха як зайграю...\\ Маю я скрыпіцу, а душы — не маю! \\ 1913 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-брацця-досыць-цярпець-нам-і-]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-мае-думкі]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-ветру]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]]