~~META: title = Алесь Гарун — Мае думкі &keywords = Гарун, думкі &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Мае думкі" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Мае думкі ====== Па-на горах снягі паляглі,\\ I даліны ўбраліся ў белі.\\ Мае ж думкі, як толькі маглі,\\ Хутка з ветрам удаль паляцелі.\\ \\ Паляцелі ўдаль, дзе няма\\ Гэтых гор – вартаўнічых няволі,\\ Дзе не гэтак сурова зіма,\\ Дзе прыняў я і жыцце і долю.\\ \\ Паляцелі спытаць, паглядзець −\\ Як жывецца на роднай старонцы?\\ Як той брат-беларус мой жывець?\\ Ці высока ўзнялася сонца?\\ \\ Там жа ўсё, як раней, як было:\\ Беднасць, ціша кругом і цямнота.\\ Дзе там шчасце! Жыццё зацвіло,\\ Як наверсе якое балота.\\ \\ Сонца нізка – не грэе саўсім\\ I саўсім жа не свеце без мала;\\ Раз блісне дзе-нідзе – і паўсім,\\ I зноў сваю твар захавала.\\ \\ Колькі ж будзеш ты спаць? Не пара\\ Табе часам, мой браце, праспацца,\\ Каля бацькаўскіх ніў і двара\\ Працаваці зноў шчыра ўзяцца?\\ \\ I усё, што ўтраціў сплючы,\\ Пазбіраці да роднае хаты?\\ Годзе спаць! I не будзе начы,\\ Будзеш вольны, разумны, багаты!\\ \\ I высокае слонца тагды\\ Будзе працу тваю аглядаці,\\ I пазбудзешся крыўд і нуды,−\\ Будуць людзі цябе шанаваці.\\ \\ 1910 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/тарас-шаўчэнка/тарас-шаўчэнка-думка]] * [[творы/францішак-багушэвіч/францішак-багушэвіч-думка]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-начныя-думкі]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы]] * [[слоўнік/думка]]