~~META: title = Алесь Гарун — Лётала чайка, сумна крычала... &keywords = чайка &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Лётала чайка, сумна крычала..." &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Лётала чайка, сумна крычала... ====== Лётала чайка, сумна крычала,\\ Збурылі гнёздка, што збудавала:\\ – Кіулі, кіулі!\\ Ў неба ўзлятае, моцна галосіць.\\ Чорную хмарку жалабна просіць:\\ – Кіулі, кіулі!\\ Хмару мінула, сонейка бачыць, –\\ Жаліцца слонцу, жаліцца, плачыць:\\ – Кіулі, кіулі!\\ Лётае чайка, скігліць у жалю, –\\ Людзі благія дзетак дабралі:\\ – Кіулі, кіулі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-лупсякоў/мікола-лупсякоў-дняпроўская-чайка]] * [[ibdc.ped>дняпроўская-чайка]] * [[ibdc.ped>чайка]] * [[ibdc.ped>дняпроўская-чайка-3597]] * [[ibdc.ped>чайка-дапамагла]]