~~META: title = Алесь Гарун — Завіруха &keywords = завіруха &abstract = Чытаць верш "Завіруха" Алеся Гаруна &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Завіруха ====== Завіруха скача ноччу\\ Патарочай, плача, вые;\\ Пухавыя сыпе ў вочы\\ Снегавінкі мне; рагоча.\\ Йду навобмацк; ледзь жывы я,\\ Нежывыя суну ногі\\ Без дарогі. Цела ные,\\ Калянее; верставы я\\ Прамінаю слуп убогі,\\ Траярогі крыж збуцвелы,\\ Пасівелы, цёмны, строгі.\\ Не чакаю дапамогі...\\ Прыступае нехта белы,\\ Асмялелы. Вот ўсцігае,\\ Акаляе, скамянелы,\\ Пасінелы, – абнімае. Завіруха – Рагатуха сыпе снегу\\ I ў прабегу шэпча ў вуха:\\ «Заначуеш – не пачуеш:\\ Я завею, я угрэю,\\ Зараз ляжаш, дзякуй скажаш,\\ Мне ты скажаш». Завіруха –\\ Рагатуха шэпча ў вуха.\\ \\ Ажно чую: раптам злая\\ Улягае, уціхае\\ Завіруха. Замірае.\\ Праясняе ў полі. Нікне,\\ Ані зыкне вецер-сватка. Бачу – хатка. Як тры зоркі, тры ваконцы\\ Пры гасцінцу. Вераценцы\\ Дыму ў неба ўюцца, пнуцца.\\ Хатка, вокны, дым смяюцца,\\ Клічуць, вабяць, сустрачаюць,\\ Прывячаюць, запрашаюць.\\ Голас чую родных, мілых.\\ Ўзмацаваўшыся на сілах,\\ Крыкнуць рады: «Згінь ты, гора».\\ А яно ў адказ гавора: – Над табою\\ Снег гурбою. \\ 1914 г. Сыбір ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>завіруха]] * [[творы/міхась-чарот/міхась-чарот-завіруха]] * [[творы/сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-зімовы-сум]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[ibdc.ped>бура]]