~~META: title = Алесь Гарун — Жыцце &keywords = жыццё &abstract = Аналіз верша Алеся Гаруна "Жыццё" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Жыцце ====== Жыве спакойна вол пад тым ярмом сваім,\\ Намуляў карак. Мазолі, скрозь мазолі!\\ Падкінуць сена жмут – яму й таго даволі.\\ I лёс мізэрны свой не назаве благім.\\ \\ Цярпліва зносіць ён нявыгады жыцця:\\ Няхай яго часамі злаюць ліха,\\ Хай свішча страшны біч, – пакорліва і ціха\\ Ідзе разораю. Кіруе ім дзіця.\\ \\ Жыві ж спакойна, вол, хадзі ў сваім ярме,\\ Цягай плугі і лій свой пот на пана,\\ Хаця не ведаеш, якая рэч пашана.\\ Нашто яна табе? Сляпому добра ў цьме,\\ Лягчэй ісці яму дарогаю жабрачай...\\ \\ A ты – жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?! \\ \\ 1. Аўтар выкарыстоўвае ў вершы [[слоўнік/алегорыя|алегорыю]] дзеля таго, каб паказаць паднявольны лёс жывёлы і чалавека. Пашана (воля) не патрэбна рабскаму чалавеку.\\ 2. Верш, як і [[слоўнік/байка|байка]], мае першую частку, у якой ствараецца выразны «партрэт» вала, што ходзіць пад ярмом, і другую – зварот да цара звяроў – чалавека. Другая частка, як мараль у байцы, зусім невялічкая, займае ўсяго адзін вершаваны радок: А ты, жывёлаў цар? Ці ж ты жывеш іначай?! ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]]