~~META: title = Алесь Гарун — Добрыя дзеці &keywords = дзеткі, злавілі, няволі, дзеці &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Добрыя дзеці" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Добрыя дзеці ====== Паставілі дзеці сіло. Вераб’я\\ Хацелі злавіць на пацеху,\\ Злавілі сініцу, крычаць: – Вой-я-я!\\ А радасці колькі, а смеху! Імчацца да маткі: – Сінічка, глядзі!\\ – А дзе ж вы узялі? – Злавілі,\\ Дастань ты ёй клетку, хутчэй пасадзі.\\ – Нядобра вы, дзеткі, зрабілі! – Мы будзем яе і паіць і карміць,\\ Спявала б нам птушка прыгожа.\\ – Ах, дзеткі! ў няволі яна замаўчыць,\\ Спяваць у няволі не можа... Успомніце толькі, як нудна сядзець,\\ Як з хаты мароз не пушчае.\\ То ж дзень, вам здаецца, як тыдзень ідзець,\\ Хоць я і усяк разважаю. А птушку вы хочаце з хаткі яе\\ Узяць, пасадзіць у чужую...\\ Не мучце, пусціце, рыбулькі мае.\\ На волю яе залатую. I матчыны словы у сэрцах дзяцей\\ Ласкавыя струны кранулі.\\ I добрыя дзеці – прыклад для людзей! –\\ Сініцы свабоду вярнулі.\\ \\ Крыніца: Гарун А. Выбраныя творы. Уклад., прадм., камент. У. Казберука. Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. – 448 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-брыль/раман-янкі-брыля-птушкі-і-гнёзды-вобраз-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-сцюдзёны-вырай-аповесць-]] * [[творы/янка-брыль/птушкі-i-гнёзды-гнёзды-за-дымам-аповесць]] * [[ibdc.ped>птушкі-шчасця]] * [[творы/янка-брыль/увесь-свет-адзін-дом-па-раману-янкі-брыл]]