~~META: title = Алесь Гарун — Дзяўчаці &keywords = Гарун, дзяўчаці &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Дзяўчаці" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Дзяўчаці ====== Цябе спаткаў і сам не знаю,\\ Ад сэрца шчырага кажу,\\ Якую, дзеўча, думку маю\\ I спеў аб тым які злажу. Здаецца, нешта ўскаланула\\ У душы маёй ты неўзнарок,\\ Былога струны закранула, —\\ Звіняць ледзь чутна аддалёк. Ці ж будзе час, што нам спаткацца\\ Яшчэ раз здарыцца калі\\ I струны сэрца разбрымяцца\\ У тыя песні, што былі? Ніхто не скажа! Толькі знаю\\ I не ўтаюся ад цябе:\\ Няхай цябе я не спаткаю, —\\ Пакінеш след ты па сабе. I ў час, калі гадзінай шарай,\\ Сярод бязлюддзя, пустаты,\\ Нуда абляжэць чорнай хмарай,\\ Праменнем сонца будзеш ты! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-брацця-досыць-цярпець-нам-і-]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-мае-думкі]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-ветру]]