~~META: title = Алесь Гарун — Ветру &keywords = Гарун, вецер &abstract = Чытаць верш Алеся Гаруна "Ветру" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Гарун — Ветру ====== Ветрэ, ветрэ вольны,\\ Стой, зрабі паслугу!\\ Буду спосаб меці,\\ Аддзякую другу.\\ \\ Злётай, лёгкі, борзда\\ Ў край, адкуль я родам, −\\ Бацьку, матку ўбачыш,\\ Мілую заходам;\\ \\ Ўбачыш гэнам, ворле,\\ Ў краю тым – старонцы:\\ Брат мой беларусін\\ Гібее без слонца.\\ \\ Ім усім паклонам\\ Нізкім ты скланіся,\\ Хай жывуць, красуюць...\\ А потым вярніся.\\ \\ Гэта скажаш, браце,\\ Мне, што там убачыў.\\ Буду спосаб меці,\\ Паглядзіш, аддзячу!\\ \\ 1909 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-мае-думкі]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-восень]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-брацця-досыць-цярпець-нам-і-]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-начныя-думкі]] * [[творы/алесь-гарун/алесь-гарун-у-чатырохлецце-нашае-нівы]]