~~META: title = Алесь Бачыла — Ціха сосны шумяць &keywords = ціха, сосны, шумяць, спяць, травы &abstract = Верш Алеся Бачылы "Ціха сосны шумяць" &iftrue = nan ~~ ====== Алесь Бачыла — Ціха сосны шумяць ====== Ціха сосны шумяць,\\ як у ноч пасля бою,\\ пад іх шатамі спяць\\ у магілах героі.\\ \\ Вецер хіліць тайком\\ нізка травы густыя.\\ Спіцца лёгкім хай сном\\ вам, сябры баявыя.\\ \\ А вакол на зямлі,\\ дзе жыве пра вас памяць,\\ расквітнелі палі\\ залатымі аўсамі.\\ \\ Па-над рэчкаю лён\\ зацвітае блакітам,\\ аддае вам паклон\\ буйным коласам жыта.\\ \\ А ўначы, калі спяць\\ і палеткі і травы,\\ ціха сосны шумяць\\ пра геройства і славу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-радзіма-мая-дарагая]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-колькі-кот-набіў-пасуды]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-мама]] * [[творы/алесь-бачыла/алесь-бачыла-матчына-мова]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-жыта-сосны-і-валуны]]